Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Гомельскай вобласці даручыў наладзіць у Беларусі вытворчасць і перапрацоўку мармуровага мяса.
«Мармуроваму мясу быць. Мы наладзім асобную перапрацоўку, разам знойдзем рынкі рэалізацыі і будзем прадаваць», — сказаў ён.
«Трэба сваіх людзей прывучаць да нармальнага мясаі лішкі рэалізоўваць у Маскву», — заявіў Лукашэнка.
Tut.by пацікавіўся, дзе можна ў Мінску паесці мармуровага мяса.
У рэстаране «Newman» прапанавалі стэйкі з канадскай ялавічыны «у сярэднім па 300–350 тысяч». Адна порцыя ад 300 да 500 грам.
У рэстаране «Bella Rosa» — чатыры віды стэйку з аўстралійскага мармуровага мяса. «Ёсць стрыплойн, Блэк Ангус — гэта трэцяя, чацвёртая ступень мармуровасці. Затым ідзе прайм
Кошты ад 430 тыс. да 590 тыс. за порцыю.«Порцыя прыкладна 290 грам», — удакладніла наша суразмоўніца.
У рэстаране «Falcone» стэйкі таксама з аўстралійскай ялавічыны. Порцыі больш важкія, чым у «Bella Rosa» — па 420 грам. Але і цэны, мабыць, самыя высокія ў горадзе. «Трэцяя ступень будзе каштаваць 778 тыс. рублёў. — І пятая ступень 1 млн 82 тыс.».





