Не так даўно
Прапісваючы сваякоў і выкарыстоўваючы іншыя, у тым ліку не цалкам законныя метады, людзі станавіліся на чаргу. Адзін з такіх фактаў выявілі супрацоўнікі Камітэта Дзяржкантролю ў Гродне.
Сям’я адначасова стаяла на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, у адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна і па месцы вайсковай службы мужа, піша «Гродзенская праўда». Адначасова яны пабудавалі дзве кватэры агульнай плошчай 136,15 квадратных метраў з выкарыстаннем ільготных крэдытаў.
Сям’я таксама скарысталася аднаразовай бязвыплатнай субсідыяй у памеры 44,1 млн рублёў. Аднак праверка высветліла, што 40,9 млн рублёў ад гэтай сумы вылучаныя беспадстаўна. Для разліку памеру субсідыі ў адміністрацыю раёна былі пададзеныя недакладныя звесткі аб сукупным гадавым даходзе. Факт для Гродна далёка не адзінкавы. Як паказаў аналіз, асобныя грамадзяне, атрымліваючы даходы неафіцыйна (паездкі ў Польшчу, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), прымудраліся аформіць субсідыю ў памеры да 50% ад кошту жылля.





