Кампанія «Лада ОМС-Інжынірынг» падпісала дамову з французскім гасцінічным аператарам Accor аб будаўніцтве ў Мінску двух гатэляў. У сетку ўвойдуць «Наватэль» (на 180 нумароў), які будзе знаходзіцца ў Верхнім горадзе на вуліцы Зыбіцкай (былая Гандлёвая), і «Меркюр» (на 176 нумароў) на вуліцы Маякоўскага. Інвестыцыі складаюць 50 і 20 мільёнаў даляраў адпаведна. Абодва гатэлі будуць чатырохзоркавымі. Будаўніцтва пачнецца ў чэрвені.

Будаўнічая кампанія «Лада ОМС-Інжынірынг» належыць экс-дэпутату Аляксею Ваганаву. Сярод яго іншых актываў — Восьмы канал і дылер аўтамабіляў «Нісан» «Юніён Мотарс».
Гатэль «Меркюр» ўвойдзе ў склад квартала «Чэрвеньскі парк», які забудоўваецца кампаніяй Ваганава.

Мяркуецца, што

будаўніцтва скончыцца да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?