Праца штодзённая, калектыў беларускі і малады, аплата стабільная. Звесткі пра сябе дасылаць на [email protected] з пазнакай «Вакансія перакладчыка». Прэтэндэнтам давядзецца на сумоўі перакласці на спробу артыкул. Рэкамендацыі пажаданыя, але не абавязковыя. Студэнты старшых курсаў будуць дапушчаны да сумоўя пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай загрузкай. Патрабуецца нармальнае (гэта значыць выдатнае) веданне беларускай і ангельскай моваў.





