З’явіліся і новыя тэрміны, напрыклад — «гетабудаўніцтва». Але ў чым сутнасць усіх канфліктаў з ушчыльненнем? Можа, гэта ўсяго толькі пратэст
Славінскага. Панэльны дом на месцы дзіцячага садка.
Раён Камароўкі, 16-павярховы жылы дом на месцы аўтастаянкі.
Прыватная радзільня ў пасёлку трактарабудаўнікоў.
Бізнэс-цэнтр на Заслаўскай.
Кавярня на Шышкіна
Бізнэс-цэнтр на Р. Люксембург.
Будаўніцтва дамоў у мікрараёне Уручча-2.
Грамадзяне адбіліся
15. Вуліца Славінскага. Панэльны дом на месцы дзіцячага садка
Дзіцячы сад па вуліцы Славінскага, 11 пустуе некалькі гадоў. За гэты час было некалькі спробаў перапрафіляваць аб’ект, але жыхары іх блакавалі. Так адбылося і з апошнім праектам. ТАА «ТАПАС» пажадаў узвесці тут
Людзі выступілі катэгарычна супраць, будаваць дом на месцы дзіцячага садка не будуць.
14. Элітныя дамы ў Севастопальскім парку
Адзін з самых працяглы канфліктаў. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы з мікрараёна Усход перакананыя, што тэрыторыю парка горад жадае забудаваць элітнымі новабудоўлямі. У 2004 годзе яны ўжо спынілі такую спробу. Нядаўна грамадзяне зноў выказалі занепакоенасць і нават збіраліся правесці рэферэндум у абарону парка. Чыноўнікі іх пераконваюць: дамы тут будаваць не будуць.
13. Уручча, вуліца Русіянава.
На вуліцы Русіянава, у глыбіні жылых двароў, ЗАТ «Топзапэлектра» збіраўся ўзвесці
12. Раён Камароўкі,
На вуліцы Куйбышава, паміж домам № 48 і інтэрнатамі БНТУ, кампанія «Минстройинжиниринг» хацела пабудаваць
11. Будаўніцтва рыбнага рэстарана на месцы былой прыбіральні ў парку
Да класічнага ўшчыльнення гэтую гісторыю не аднясеш, але рэзананс у канцы мінулага года яна атрымала не
10. Вайсковы гарадок,
Афіцыйна гэтая гісторыя яшчэ не завяршылася
9. Прыватная радзільня ў пасёлку трактарабудаўнікоў
Самая прафесійная гісторыя барацьбы. У цэнтры двара на вул. Клумава ў пасёлку трактарабудаўнікоў інвестар планаваў узвесці «перынатальны цэнтр» — прыватную радзільню. Жыхары квартала выступілі супраць рэалізацыі праекта. Яны сабралі амаль 200 подпісаў, знайшлі шматлікія парушэнні ў плане экалогіі, сітуацыі з паркоўкамі, зялёнымі зонамі і г.д. Грамадзяне паведамілі пра гэта ва ўсе дзяржаўныя інстанцыі, стварылі ў інтэрнэце свой сайт. І
8.
Пра лёс гэтага рэзананснага праекта пакуль дакладна невядома. Нагадаем, на вул. Заслаўскай хочуць пабудаваць
Аб’екты будуць пабудаваныя
7. Кавярня на вуліцы Шышкіна
Канфлікт не самы гарачы, але вельмі характэрны. На вуліцы Шышкіна, побач з домам № 26, індывідуальны прадпрымальнік збіраецца ўзвесці
Мясцовыя ўлады назвалі гэтыя аргументы непераканаўчымі. Эмоцыі ў разлік не бяруцца. Кавярні на Шышкіна — быць.
6. Пашырэнне Акадэміі МУС
Акадэмія МУС, размешчаная ў раёне пл. Перамогі, павялічыць сваю тэрыторыю. У жылым двары міліцыянты плануюць узвесці адразу некалькі будынкаў: інтэрнат, навучальны корпус, басейн. Неабходнасць пашырэння галоўная міліцэйская ВНУ краіны абгрунтоўвае цяжкімі бытавымі ўмовамі курсантаў — у адным пакоі цяпер жыве па 20 чалавек.
Жыхары квартала выступілі супраць будаўніцтва, аднак іх галасоў не хапіла. За рэалізацыю праекта прагаласавалі 2470 чалавек (курсанты, якія, на думку жыхароў, не мелі права ўдзельнічаць у абмеркаванні), а супраць — усяго 270. На гэтай падставе было прынятае рашэнне аб распрацоўцы
5. Элітны дом у двары на вул. М. Танка
На вул. Максіма Танка, 22а ІП «Белрусбудінвест» плануе пабудаваць
А ў разрад канфліктаў гэтая будоўля перайшла крыху пазней. Аказваецца, большасць жыхароў квартала не ведала пра планы інвестара. Людзі лічаць, што грамадскае абмеркаванне было арганізаванае неналежным чынам. Цяпер яны спрабуюць ініцыяваць працэдуру яшчэ раз.
4.
Будаўніцтва
3. Будаўніцтва дамоў у мікрараёне
На вуліцах Русіянава і Шугаева будзе пабудавана адразу некалькі жылых дамоў для прадстаўнікоў СМІ, чаргавікоў, супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Ініцыятыўная група ўжо некалькі гадоў вядзе з гэтымі планамі ўпартую барацьбу. Нядаўна людзі даслалі лісты прэзідэнту, прэм’
Нягледзячы на рэзананс у прэсе і намеры жыхароў ісці на амбразуры, ад планаў па ўзвядзенні дамоў улады не адмовіліся.
2. Кітайскі тэхнапарк у Смалявіцкім раёне
На першы погляд узвядзенне
1. Гатэль «Пекін» у парку
Самы гучны канфлікт апошняга часу. І самы неадназначны. Нягледзячы на пратэсты грамадскасці, палітыкаў і нават людзей, якія называюць сябе анархістамі, «Пекін» у парку пабудуюць, а дрэвы будуць высякаць. Грамадзяне здолелі дамагчыся ўвагі Мінгарвыканкама, горад нават пайшоў на некаторыя саступкі, але яны аказаліся чыста касметычнымі.
P.S
Што такое ўшчыльненне? Якія яго мэты? Лепш за ўсё пра гэта сказаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на сустрэчы з жыхарамі Уручча ў канцы мінулага года. Гэта, мабыць, і ёсць асноўная стратэгія ўладаў на сёння.
— Практыка будаўніцтва жылых дамоў на ўшчыльненне сёння ўспрымаецца неадназначна, — прызнаў Мікалай Ладуцька. — У той жа час гэтая практыка вывераная. Калі прымаем такое рашэнне, мы не хочам насаліць жыхарам. Сёння, каб будаваць хаты ў полі, пад іх трэба ствараць інфраструктуру. Гэта вельмі вялікія сродкі, якія горад можа накіраваць на іншыя сацыяльныя мэты.
Пры гэтым Ладуцька удакладніў:
— Ушчыльненне — гэта не пераўшчыльненне. Каб не пераўшчыльніць горад, будаўніцтва будзе весціся ў Смалявічах, іншых раёнах. Але вы павінныя разумець, што нават пасля таго як мы выйдзем за межы МКАД, дамы ў сталіцы ўсё роўна будуць будавацца.





