Праграма «Еўрапейскі дыялог для мадэрнізацыі Беларусі» павінна быць фармальна ўхваленая на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС,паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч,
Сутнасць новай праграмы — актывізацыя супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю.
«Як вы памятаеце, пасля непразрыстых выбараў у снежні 2010 гады мы гаварылі пра неабходнасць узмацніць дыялог з грамадзянскай супольнасцю і насельніцтвам Беларусі ў цэлым, — адзначыла
Качыянчыч таксама нагадала, што ў лідараў беларускай апазіцыі адбылося некалькі сустрэч з прадстаўнікамі ЕС, у тым ліку з Кэтрын Эштан і еўракамісарам па пытаннях пашырэння Штэфанам Фюле.
«І мы працягнем працаваць з імі для абмеркавання еўрапейскай будучыні для Беларусі, дэмакратычнай альтэрнатывы і патэнцыяльнай выгады для краіны.
Мы спадзяемся ўбачыць, як змяняецца Беларусь у бок дэмакратыі, вяршэнства закона і павагі правоў чалавека», — заявіла Качыянчыч.
У гэтым выпадку, падкрэсліла яна, з боку ЕС магчыма аказанне краіне дапамогі ў правядзенні эканамічных рэформ і прыцягненні інвестыцый. У прыватнасці, магчыма больш актыўнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, аказанне макраэканамічнай дапамогі.
Паводле звестак БелаПАН, новая праграма, у выпадку яе ўхвалення Саветам ЕС, ужо 29 сакавіка будзе афіцыйна прадстаўлена ў Бруселі, аднак Мая Качыянчыч пакуль не змагла пацвердзіць гэтую інфармацыю.
Варта таксама адзначыць, што 23 сакавіка на пасяджэнні Савета міністраў ЕС будзе разгледжаны поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі, — пра гэта паведаміла Кэтрын Эштан 27 лютага.
Нагадаем, прыняць «далейшыя меры» ў дачыненні да беларускай дзяржавы Савет ЕС заклікалі лідары краін Еўрасаюза на саміце ў Бруселі 2 сакавіка. У прынятай заяве еўрапейскія лідары таксама выказалі прыхільнасць супрацоўніцтву з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і падтрымку дэмакратычным імкненням беларускага народа.





