«Невінаваты чалавек памірае ў турме», — піша Івонка Сурвіла.Старшыня Рады БНР просіць Святы пасад хадайнічаць за Сяргея Каваленку перад уладамі і, у прыватнасці, перад кіраўніком Беларусі.
Івонка Сурвіла апісвае сутнасць справы Каваленкі, ягоную працяглую галадоўку пратэсту, цяжкі стан здароўя і тое, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя. «На намаганні ягоных сваякоў улада не звярнула ўвагі», — кажа яна.
Старшыня Рады БНР, якая даслала Сяргею Каваленку віншаванне да 25 Cакавіка, кажа, што ён стаў нацыянальным героем.
Івонка Сурвіла просіць апостальскага нунцыя разам са Святым Айцом умяшацца ў справу Каваленкі, каб «уратаваць жыццё гэтага героя».





