У выдавецтве
Ініцыятарам перакладу было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. «Наш пераклад аналізавалі ў Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі Навук, — кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. —
Мы перадавалі тэкст у ДАІ і ў Адміністрацыю прэзідэнта, і нам дазволілі надрукаваць яго кнігай.У Адміністрацыі нават грамату выдалі.
Цяпер мы падарым Макею адзін асобнік і будзем працаць над стварэннем адмысловага указу кіраўніка дзяржавы, які б мог зрабіць беларускую версію правілаў афіцыйнай».Справа ў тым, тлумачыць Трусаў, што расейскамоўныя Правілы дарожнага руху зацвярджаліся спецыяльным указам Лукашэнкі. Адпаведна, для зацвярджэння беларускамоўных таксама трэба падрыхтаваць праект такога ўказу.
Але
ці можна ўжо зараз здаваць на правы«Безумоўна можна, — лічыць кіраўнік ТБМ. —па-беларуску ?
Грунтуючыся на Законе аб мовах, мы маем такое права. Людзі і раней здаваліпа-беларуску , не маючы тэксту ПДР, і ніхто ім нічога не мог зрабіць».
Цяпер ТБМ распрацоўвае дадатковыя матэрыялы для беларускамоўных кіроўцаў. «Неўзабаве мы выпусцім на дысках экзаменацыйныя білеты, адказы на іх і ўсё астатняе — яшчэ на 300 старонак матэрыялаў, якія дазволяць цалкам падрыхтавацца да экзаменаў у ДАІ», — кажа Алег Трусаў.
Прэзентацыя Правілаў адбудзецца 20 сакавіка на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13), пачатак — 17.30.





