Гулак звярнуўся туды яшчэ ўчора.
Там яму сказалі, што забарона на выезд ідзе па лініі органаў юстыцыі і звязаная з тым, што пададзеная позва. Сёння ў Міністэрстве юстыцыі Гулаку так і не змаглі даць адказу, што ж гэта за позва.
Праваабаронца мяркуе, што яе можа і не быць увогуле, калі яна адсутнічае ў адзіным банку звестак.
«Даведку пра ўключэнне ў спіс мне не даслалі, як павінны былі, каб не пайшоў, то і не ведаў бы», — кажа Гулак. У яго зрываецца некалькі замежных паездак.
«Буду разбірацца, падаваць скаргі. Толькі не ведаю куды», — гаворыць праваабаронца.
Раней у спісы невыязных з краіны трапілі палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, рэдактар Андрэй Дынько.





