Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска для школьнікаў і студэнтаў адменяць з 1 чэрвеня 2012 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Паводле Ладуцькі, школьнікі летам сыходзяць на вакацыі, іншагароднія студэнты з’язджаюць з горада, а ў тых, хто застаюцца, ёсць магчымасць падзарабіць, таму неабходнасці ў захаванні такой ільготы на летні перыяд няма.
«Калі мы летась пайшлі на гэты крок (ўвядзенне бясплатнага праезду для школьнікаў і студэнтаў), мы сказалі, што гэта не на стагоддзі, а як элемент сацыяльнай падтрымкі ў цяжкі перыяд.
У жніўні мы яшчэ раз збярэмся, абмяркуем, усе разам ўзважым і прымем рашэнне, як будзем дзейнічаць далей.Галоўнае не льготы, не прэферэнцыі, а эфектыўная работа рэальнага сектара эканомікі», — мяркуе Мікалай Ладуцька.





