«Прэзідэнт-гатэль» , будаўніцтва якога завяршаецца на рагу вуліц Кірава і Энгельса ў сталіцы, прыме першых пастаяльцаў ў другой палове года.
Як расказаў дырэктар РУП «Гатэль «Мінск» Мікалай Жураўскі, цяпер у новым комплексе ідуць мантажныя і аддзелачныя работы. Пасля іх заканчэння спатрэбіцца яшчэ некалькі месяцаў на ўстаноўку і наладку абсталявання, мэблі.
У новым гатэлі будуць два жылыя корпусы ў 11 і 9 паверхаў на 154 нумары, у тым лікуVIP-нумар плошчай 500 кв. м з уласнай саунай.
У гасцініцы размесцяцца 3 рэстараны, 5 бараў, 3 банкетныя залы. Для правядзення буйных мерапрыемстваў прадугледжаны амфітэатр на 600 месцаў, будзе таксама





