Разам з Аленай Каваленка у міліцыю Першамайскага раёна Віцебска забралі грамадскага актывіста Сяргея Парсюкевіча і яшчэ некалькіх ягоных паплечнікаў.
Іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
Некалькі дзён таму Алена Каваленка разам з дзецьмі зладзіла акцыю ў падтрымку свайго мужа, Сяргея Каваленкі, які трымае доўгатэрміновую галадоўку пратэсту. У гэтай акцыі браў удзел таксама і Сяргей Парсюкевіч, і іншыя актывісты.





