Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад адказаў на пытанні дэпутатаў іранскага парламента.

Упершыню з часу рэвалюцыі 1979 года прэзідэнт Ірана быў выкліканы ў вышэйшы заканадаўчы орган краіны — меджліс — для тлумачэння сваёй палітыкі. Ахмадзінежаду спатрэбілася гадзіна, каб адказаць на пытанні дэпутатаў.

Паводле яго слоў, парламент паступіць несправядліва і баязліва, калі не ўхваліць яго дзеянні ў поўным аб’ёме.

Дэпутаты паставілі пад сумнеў палітыку ўрада ў галіне эканомікі і публічныя рознагалоссі прэзідэнта з вярхоўным лідарам Ірана аяталой Алі Хаменеі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?