Аргенцінская прыгажуня Заіра Нара не збіраецца выдаваць падрабязнасцяў расставання з уругвайскім форвардам «Інтэра» Дыега Фарланам.
Фарлан і Нара рыхтаваліся да вяселля. Здавалася, яны шчаслівыя. Аднак за два тыдні да шлюбу Заіра і Дыега ўшчэнт пасварыліся.
«Было б у мяне трое дзяцей, можа быць, я і перажывала б.Што здарылася, тое здарылася. Прычыну нашага разладу не ведае ніхто. І не даведаецца», — кажа Нара.
Зараз Заіра сустракаецца з тэнісістам Хуанам Манака.«Пазнаёміліся мы праз агульных сяброў, — распавяла мадэль у інтэрв’ю часопісу Revista Viva. — Хуан — выдатны чалавек, з кучай вартасцяў».
«Нам добра разам, — сцвярджае Нара. — Ні з кім я не пачувалася так лёгка, як з Хуанам».





