Аператар мабільнай сувязі life:) паведаміў аб змяненні з 4 красавіка кошту паслуг і ўмоў абслугоўвання на шэрагу тарыфных планаў.

На колькі будуць павышаны тарыфы, не ўдакладняецца.
Разам з тым адзначана, што без змяненняў застануцца тарыф 0 руб./мін. унутры сеткі на ўсе нумары абанентаў life:), памеры штомесячных абавязковых плацяжоў па раней заключаных дагаворах з абавязацельствамі, тарыфы на карпаратыўных тарыфных планах.

Ранейшым таксама застанецца кошт пакетаў мабільнага інтэрнэта, дадатковых паслуг і паслуг абаненцкага абслугоўвання. Новыя тарыфы і ўмовы абслугоўвання будуць апублікаваны на сайце аператара life:) 4 красавіка.

Нагадаем, 12 сакавіка павысіла тарыфы на свае паслугі таксама кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?