У Беларусі ў бліжэйшы час будуць у сярэднім на 5% павышаныя цэны на аўтамабільнае паліва,
паведамляе АФН з спасылкай на «крыніцы ва ўрадзе краіны». Аператары АЗС сцвярджаюць, што пакуль не бачылі новага прэйскуранта цэнаў канцэрна «Белнафтахім».

Па звестках крыніцы,

цана бензіну АІ-92 на АЗС складзе 6000 рублёў за літр (рост цаны — 5,3%), АІ-95 — 6450 рублёў (на 5,7%), дызельнага паліва — 6600 рублёў (на 4,8%).

«Цэны падвышаюцца з нуля гадзін 14 сакавіка», — запэўніў суразмоўца.

Як паведамілі карэспандэнту «НН» на шэрагу заправак, ліста з загадам падвышаць цэны яны пакуль не атрымалі.
Але ліст можа прыйсці факсам і за гадзіну-дзве да «моманту Х», кажуць суразмоўцы.
Звесткі пра тое, што цэны на паліва будуць падвышацца ў сакавіку, яны пацвярджаюць.

Апошні раз цэны на аўтамабільнае паліва былі павышаныя адразу на 10% у пачатку снежня 2011 года, што стала 11 па ліку павышэннем цэнаў за мінулы год. У зімовыя месяцы 2012 улады запэўнівалі, што да заканчэння ацяпляльнага сезону павышэння цэнаў на паліва не плануецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?