Капітан «Барселоны» Карлес Пуёль назваў неверагоднай гульню форварда Ліянэля Месі ў варотах.
Месі паспрабаваў сябе ў ролі галкіпера падчас трэніроўкі камандs 12 сакавіка і ў адным з эпізодаў у прыгожым скачку адбіў удар па сваіх варотах. «Яшчэ і брамнік? Неверагодна», — напісаў у сваім твітары Пуёль.

Капітан «Барселоны» выклаў фатаграфію, на якой Месі адбівае мяч. Пуёль падкрэсліў, што здымак з’яўляецца сапраўдным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?