Штэфан Фюле паведаміў у Twitter, што даслаў ліст беларускаму палітвязню.

Камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства зазначае:

«Беларусь мае патрэбу ў ім і іншых людзях, якія змагаюцца за працы чалавека і дэмакрытыю».

Нагадаем, Сяргей Каваленка, актывіст КХП БНФ, у лютым быў асуджаны на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй «хіміі» (яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня Каваленка з перапынкамі галадае за кратамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?