Ціха і непрыкметна ў Канстытуцыйным судзе Беларусі адбылася важная кадравая ракіроўка.

Аляксандр Марыскін пакінуў пасаду намесніка старшыні суда. Яго змяніла Вольга Сяргеева, якая да прызначэння ў Канстытуцыйны суд з’яўлялася начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

Паніжэнне Аляксандра Марыскіна ніяк не тлумачылася і не афішавалася.

Хоць эксперты звяртаюць увагу, што менавіта Марыскін старшыняваў на пасяджэнні, калі былі прызнаныя адпаведнымі Канстытуцыі скандальныя папраўкі ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах», названыя ў народзе «больш за тры не збірацца».

Аднак сам Аляксандр Марыскін ў апошнія гады ні разу не выступаў суддзёй-дакладчыкам па скандальным законапраектах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?