Як паведаміла прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Ваніна, сёлета цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 13 чэрвеня, на дзень раней, чым у мінулым годзе, і завершыцца на два дні раней, 27 чэрвеня. «Тэставанне перанесена на ранейшыя тэрміны, каб было больш часу для праверкі работ», — растлумачыла Ваніна.

Паводле яе слоў, рэгістрацыя на ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня ў ВНУ Беларусі.

Адкрыецца ЦТ іспытам па беларускай мове 13 чэрвеня. 14 чэрвеня абітурыенты змогуць здаць рускую мову, 16 чэрвеня — біялогію, 17 чэрвеня — матэматыку, 19 чэрвеня — грамадазнаўства, 20 чэрвеня — хімію, 21 чэрвеня — сусветную гісторыю найноўшага часу, 23 чэрвеня — фізіку, 24 чэрвеня — гісторыю Беларусі, 26 чэрвеня — замежныя мовы (англійскую, нямецкую, іспанскую, французскую). Завершыцца ЦТ 27 чэрвеня іспытам па геаграфіі. Пачатак усіх іспытаў у 11.00.

Для абітурыентаў, якія не ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень па ўважлівай прычыне, устаноўлена рэзервовая дата — 4 ліпеня.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень можна будзе з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў адным з наступных пунктаў: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

Пунктам правядзення ЦТ па ўсіх навучальных прадметах у рэзервовы дзень з’яўляецца БДУ. Іспыты пачнуцца ў 11.00.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?