Гарадзкая рада Нью‑Ёрку пайшла на такі крок, каб расправіцца з празьмерным выкарыстаньнем слова ў хіп‑хопе і кіно.

Аднак рашэньне, якое ў Радзе было прынятае адзінагалосна, мае сымбалічны характар, бо згодна зь першай папраўкай да канстытуцыі ЗША увядзеньне законаў, што абмяжоўваюць свабоду слова, забароненае. Рада Нью‑Ёрку тлумачыць, што пастанова ня ўводзіць санкцыяў, яе мэта – паказаць расісцкае паходжаньне слова. Выраз «нігер» на працягу пэўнага часу эвалюцыянаваў, у слэнгу яго выкарыстоўваюць цяпер у значэньні «сябрук», «корэш».

Адзін з радных, які і прапанаваў гэтую пастанову, заклікаў акадэмію амэрыканскіх музычных узнагародаў «Grammy», якія называюць музычнымі Оскарамі, каб тая не намінавала музыкаў, якія ўжываюць у сваіх творах слова «нігер». Падчас раздачы ўзнагародаў у лютым рэпэры Ludacris і Chamillionaire былі адзначаныя якраз за песьні, дзе выкарыстоўвалася слова «нігер».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?