Падзеі, асобы, факты.

4 — 225 гадоў таму (1782) нарадзіўся Казімір Ельскі, скульптар, першы прафэсар скульптуры на Беларусі.

4 — Пурым у габрэяў.

4 — 75 гадоў таму (1932—2007) у Пінску нарадзіўся Рышард Капусьцінскі, польскі пісьменьнік і журналіст.

11 — Дзень аднаўленьня незалежнасьці Літвы (1990).

14 — Міжнароднае матэматычнае сьвята «дзень Пі».

15 — 75 гадоў з дня нараджэньня польскага кінарэжысэра Ежы Хофмана (1932).

15 — Міжнародны дзень супраць жорсткасьці паліцыі.

15 — Нацыянальнае сьвята Вугоршчыны.

15 — Міжнародны дзень правоў пакупніка.

16 — 300 гадоў таму (1707) шляхам узьяднаньня каралеўстваў Англіі і Шатляндыі было ўтворана Каралеўства Вялікабрытанія.

18 — 75 гадоў з дня нараджэньня Эрнста Сабілы, постаці беларускага дысыдэнцкага руху, пастара Беларускай Эвангельскай Царквы (1932).

18 — 75 гадоў таму (1932) нарадзіўся Джон Апдайк, амэрыканскі аўтар.

22 — 175 гадоў з дня сьмерці нямецкага пісьменьніка Ёгана Вольфганга Гётэ (1832).

25 — Дзень Волі.

25 — Зьвеставаньне ў каталікоў.

25 — 50 гадоў таму (1957) заснаваная Эўрапейская Эканамічная Супольнасьць (Заходняя Нямеччына, Францыя, Італія, Бэльґія, Нідэрлянды, Люксэмбурґ).

25 — Дзень незалежнасьці Грэцыі.

26 — 75 гадоў таму (1932) памёр біскуп Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, першы біскуп Пінскае дыяцэзіі.

26 — Дзень незалежнасьці Банглядэш.

27 — Міжнародны дзень тэатру.

31 — Маўлід аль‑Набі (дзень народзінаў прарока Мухамада).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?