У ноч з 27 на 28 лютага супрацоўнікі міліцыі й КДБ у складзе прыватнага памяшканьня ў Менску канфіскавалі 200 тыс. улётак з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 25 сакавіка.

Як паведамляе прэс‑група Партыі БНФ, адбыўся допыт жыхароў, якія знаходзіліся ў кватэрах дому. Пратакол канфіскацыі не складаўся. Папярэдне ўжо распаўсюджана 140 тыс. такіх улётак.

— Мы абураныя дзеяньнямі міліцыі й КДБ, — кажа кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч. — Гэта паказвае, што вядзецца кругласуткавая сочка за дэмакратычнымі актывістамі, адсочваюцца любыя іх рухі й перамяшчэньні.

У. Лабковіч падкрэсьліў, што дзейнасьць уладаў накіраваная на пазбаўленьне грамадзянаў магчымасьці прыйсьці на мірную акцыю 25 сакавіка.

— Улёткі ўтрымлівалі «Прапанову Эўразьвязу Беларусі», — распавёў Лабковіч. — Такім чынам, улады паказалі, што яны хочуць пазбаваіць Беларусь эўрапейскага статусу й не дапусьціць, каб мы атрымалі выгоды, прапанаваныя Эўропаю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?