Геаграфічны цэнтар Эўропы, які знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне, будзе ўключаны ў турыстычны маршрут беларуска‑латвійска‑швэдзкага праекту «Панарама Дзьвіна/Даўгава».

Швэдская працоўная гурпа наведала раён возера Шо, дзе, паводле зьвестак Белкосмасгеадэзіі, знаходзіцца цэнтар Эўропы. Паволде словаў начальніка аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкаму Міхаіла Арэхава, іншаземцаў скарыла хараство беларускай прыроды. Апроч таго, у мясцовым музэі яны пабачылі старадаўнія скандынаўскія манэты і рэшткі зброі вікінгаў, што падтрымлівае тэорыю пра тое, што ў гэтым месцы праходзіў знакаміты шлях «з варагаў у грэкі».

Паводле прапановы швэдзкіх гасьцей, Глыбоцкі раён разам зь Дзісной, Полацкам і Віцебскам стануць асноўнымі аб’ектамі турыстычнага маршруту «Панарама Дзьвіна/Даўгава», які пакліканы бліжэй пазнаёміць народы Швэцыі, Латвіі й Беларусі, а таксама расказаць пра культуру і гісторыю гэтых дзяржаў, якія некалі цесна перапляталіся. Паводле папярэдніх зьвестак, на рэалізацыю гэтага праекту швэдзкі бок мае намер вылучыць Віцебскай водласьці каля 100 тысяч даляраў.

Прэзэнтацыя турыстычнага праекту адбудзецца ў траўні ў Даўгаўпілсе. Плянуецца, што ўжо сёлета ўздоўж Дзьвіны з прыпынкам у старажытных беларускіх гарадах, разьмешчаных на яе берагах, пройдзе першы экскурсійны аўтобус. На думку экспэртаў, рэалізацыя праекту дазволіць павялічыць прыток замежных турыстаў у Прыдзьвінскі край цягам наступных трох гадоў на 10%.


Фота І. Пілатовіч, «Глёбус Беларусі»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?