На конкурсе «Місыс сьвету» беларуска Алеся Ганчарова вымушаная насіць стужку Бразыліі. Фінал конкурсу адбудзецца 8 сакавіка ў Сочы – паведмаляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Удзельніцы абавязаны ўвесь час насіць стужку з надпісам, якую краіну яны прадстаўляюць. Алесі далі стужку з надпісам «Місіс Бразыліі». Арганізатары конкурсу – амэрыканцы, тлумачаць, што беларуска заявіла пра свой удзел вельмі позна, і для яе не пасьпелі падрыхтаваць стужку. Алесі прыходзіцца часова прадстаўляць Бразылію, бо гэтая стужка свабодная. Бразылійка не прыехала ў Сочы. Алеся Ганчарова стараецца такім чынам насіць надпіс, каб было бачна толькі «місіс Б». Арганізатары абяцалі выправіць сваю памылку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?