Шлагбаўм і плот на ўездзе ў рэзідэнцыю «Усход».
Домік аховы.
Гасцявая стаянка.
«Забароненая зона. Праход забаронены». Разам з калючым дротам і камерамі відэаназірання.
Праз дрэвы можна разглядзець некалькі домікаў.
Гэта хата з краю.
Рух забаронены, папярэджваюць выпадковых гасцей.
Спадарожнікавая мапа ад Яндэкса. На ёй відаць ужо дабудаваны басейн.
Мапа ад Гугла трохі даўнейшая.
Рэндар жылога комплексу.
Рэндары будынкаў.
Рэндары будынкаў.
Рэндары будынкаў.
Рэндары будынкаў.
Пра новую таямнічую рэзідэнцыю, якая будуецца на беразе Мінскага мора, «Наша Ніва» ўпершыню напісала ў ліпені 2011 года. Тады чытач з Мінскага раёна паведаміў нам пра
«новыя Дразды» — невялікі раён на пяць домікаў з лазняй, басейнам іфізкультурна-аздараўляльным комплексам.
У лесе каля Мінскага мора якраз знайшоўся той самы жылы комплекс «Усход». Элітнае будаўніцтва тады яшчэ працягвалася. Забудоўшчык — СААТ «УсходБел» — па «выпадковым» супадзенні меў той аднолькавы юрыдычны адрас з кампаніяй
А вось будаўнічыя працы, напрыклад, праводзіла ТАА «ТДТ», якое дагэтуль вызваленае ад падатку на прыбытак як удзельнік будаўніцтва
Гэтыя факты ўскосна пацвярджалі інфармацыю, што рэзідэнцыя на Мінскім моры пабудавана расійскай «Ітэрай» узамен на ласы кавалак пасярод Мінска.Цяпер, калі расіяне не паразумеліся з беларускімі ўладамі і аказаліся выкінутыя з рэалізацыі
З часу папярэдняй паездкі прайшла больш чым паўгода.
За гэты час на павароце да «Усходу» ўзнік знак «Рух забаронены». Забаранілі, дарэчы і спыняцца на дарозе.
Кіруемся знаёмым маршрутам. Ужо здалёк відаць, што адбыліся істотныя змены.
па ўсім перыметры агароджы з’явіўся калючы дрот — відаць, гасцей ва «Усходзе» не чакаюць. Каб іх папярэдзіць іх з’яўленне, растаўленыя і камеры відэаназірання. А каб зусім застрашыць выпадковых мінакоў, вісяць таблічкі «Забароненая зона. Праход забаронены»
Адметна, што рамонтнікі, якія круцяцца побач з дарогай, не задумваючыся, называюць комплекс «рэзідэнцыяй». «Як ты кажаш? «Усход»? — смяюцца яны. —
Рэзідэнцыя гэта, што ж яшчэ».
Па спадарожнікавым здымку можна разглядзець, што будаўнікі дарабілі ў элітным пасёлку
Ахоўнікі на ўваходзе ў комплекс нешматслоўныя.
«Пакіньце, калі ласка, тэрыторыю. Мы не ўпаўнаважаныя з вамі размаўляць», —адказваюць яны на ўсе пытанні, так і не намякнуўшы, што за вялікая сям’я хаваецца за калючым дротам рэзідэнцыі, якую ахоўваюць з прэзідэнцкім размахам.





