Амерыканка Мэры Колвін і
Рэпарцёры размясціліся ў доме побач з гарадской бальніцы, і здарылася так, што менавіта туды быў скіраваны артылерыйскі ўдар. Усяго ў Хомсе за 22 лютага загінула 45 чалавек.
А ў цэлым за апошнія суткі ў краіне, як паведамляюць праваабаронцы, забіта не менш чым 100 паўстанцаў і мірных жыхароў.
Муамар Кадафі таксама ваяваў супраць уласнага насельніцтва. У Лівіі ў выніку ўмяшалася НАТО. У Сірыі Паўночнаатлантычны блок такога мандата не мае.
У сваім апошнім рэпартажы, перададзеным увечары аўторка, Мэры Колвін назвала вайну ў Сірыі «самай страшнай, якую ёй даводзілася бачыць».
Насельніцтва Сірыі паўстала супраць дыктатуры клана Асадаў, што кіруе краінай ужо 40 гадоў.





