Беларусь і Кітай ужо падпісалі кантракты і крэдытныя пагадненні для рэалізацыі інвестпраектаў на агульную суму ў 5,5 млрд даляраў — паведамляе агенцтва
Па словах
У асноўным крэдыты расходуюцца на мадэрнізацыю беларускай энергасыстэмы. Гэтак, Мінэнерга Беларусі на гэты момант засвоіла 400 мільёнаў даляраў з зацверджанага крэдыту ў 1,25 мільярда. У гэтым годзе Мінэнерга працягвае рэалізоўваць за кошт кітайскіх крэдытаў мадэрнізацыю Бярозаўскай і Лукомскай ГРЭС, а таксама будаўніцтва Віцебскай ГРЭС.
Тэрмін «звязаныя крэдыты» прадугледжвае, што своечасова вяртаецца не толькі запазычная сума і працэнты па ёй, але і выконваюцца іншыя ўмовы, выстаўленыя крэдыторам. Кітайскія крэдыты прадугледжваюць абавязковае супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі, выкарыстанне кітайскіх тэхналогій і абсталявання.





