23 лютага ніяк не звязана з беларускай гісторыяй, з дзеямі нашых продкаў. Гэтае свята ўстанавілі бальшавікі.Бо ў гэты дзень у 1918 годзе першыя бальшавіцкія атрады выступілі супраць немцаў пад Псковам. Прычым тут беларусы?
Дзень беларускай вайсковай славы варта святкаваць 8 верасня ці 27 лістапада.
8 верасня 1514 года 30-тысячнае беларускае войска пад Оршай перамагло 80-тысячны экспедыцыйны корпус Маскоўскай дзяржавы. Гэта дало Вялікаму Княству Літоўскаму 100-гадовую перадышку. За гэтыя сто гадоў беларусы мелі Скарыну, Сапегу, Статут Вялікага Княства і Залаты век культуры. Уласна, тады і былі закладзены многія асновы нашай нацыянальнай цывілізацыі. І ў вайсковым сэнсе гэта была бліскучая бітва, прадуманая выдатныя военачальнікам -- праваслаўным князем Канстанцінам Астрожскім.
Другая дата беларуская вайсковая славы адносіцца ўжо да перыяду нацыянальнага будаўніцтва. Але яна больш трагічная. 8 верасня -- дзень перамогі, а 27 лістапада -- дзень самаахвярнасці. У гэты дзень 1920 года слуцкія паўстанцы -- сяляне, гімназісты, афіцэры -- узняліся супраць бальшавікоў, на абарону незалежнай, самастойнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны пацярпелі паразу, але памяць пра іх геройскі чын засталася.
Шануючы беларускіх вайскоўцаў, мужчын увогуле, іх віншуюць па-ранейшаму 23 лютага. Гэты дзень перайменавалі з Дня Савецкай арміі ў Дзень абаронцаў айчыны. Але беларусы асобная нацыя, і каб аднавіць повязь часоў, варта перанесці гэты дзень на дату, звязаную з беларускай, а не каланіяльнай гісторыяй.
Вось што піша пра дату 23 лютага гісторык Анатоль Сідарэвіч.
У 2008 годзе Узброеныя Сілы Беларусі адзначалі сваё…
Не,
скажуць, 23 лютага нарадзілася Чырвоная Армія.Яна спыніла немцаў пад Псковам і Нарвай.
Усё прасцей: ніхто немцаў не спыняў, бо ісці на ўсход далей за Пскоў і Нарву яны не планавалі. Былыя нямецкія ўладанні Курляндыя, Ліфляндыя і Эстляндыя апынуліся ў складзе райху — і дастаткова.
Калі стаяць на грунце фактаў, а не міфаў, дык днём нараджэнняМенавіта тады быў выдадзены дэкрэт Савета Народных Камісараў аб арганізацыі добраахвотнайРабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі трэба лічыць 15 студзеня.
Але пры чым тут беларускае войска?У перыяд
Яшчэ дурней выглядае афіцыйная гісторыя Памежных войскаў Беларусі. Лічыцца, што яны былі заснаваныя 28 мая 1918 г. — тады, калі Беларусь па Дняпро і Дзвіну займалі немцы.
І ўсё ж рэкорд глупства пабіла афіцыйная гісторыя інжынерных войскаў Беларусі (не войска, а войскаў, быццам іх у нас цэлыя дывізіі). Ім, гэтым войскам, «споўнілася», дайце веры, 310 год (чытайце «Звязду» за 21 студзеня).Яшчэ не было Беларускай арміі (ёй, як вы ведаеце, сёлета «споўніцца» 93 гады), а інжынерныя войскі існавалі і працвіталі ўжо 217 год. І заснаваў гэтыя войскі не нейкі там Аўгуст Моцны, вялікі князь літоўскі, кароль польскі і курфюрст саксонскі, пад чыім скіпетрам знаходзілася ўся сучасная Беларусь, а маскоўскі вялікі князь Пятро Аляксеевіч (тытулу цара за маскоўскімі ўладарамі Еўропа не хацела прызнаваць).
…Саўковасць, цяжкая каланіяльная спадчына.Яна ўжо ў шасцізначнай індэксацыі паштовых аддзяленняў, у назве старажытнай сталіцы (





