Onliner.by валодае інфармацыяй аб тым, што нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» разглядае магчымасць ужо ў «самы бліжэйшы час» павысіць цэны на тарыфныя планы лінейкі «Дамасед». Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца.

Нягледзячы на тое, што інфляцыя за мінулы год склала каля 100%, галоўны правайдар краіны рост цэнаў стрымліваў.

Нагадаем, у тэлефоннай «жывой лініі» з чытачамі «Рэспублiкі»

кіраўнік Міністэрства сувязі Мікалай Панцялей заявіў, што правайдары працуюць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з нацыянальным аператарам «Белтэлекам», аднак міністр не выключыў рост тарыфаў у рамках прагнозу інфляцыі. Ён, дарэчы, складае 19–22%.

Па некаторай інфармацыі, павышэнне цэнаў можа адбыцца ўжо 1 сакавіка. Аднак

ByFly наўрад ці вырашыцца павысіць тарыфы адразу на 22%.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?