Сэм Найт беларускіх «выбараў» не забудзе. Фота solidarityby.eu.
Першы конкурс для журналістаў, што пішуць пра Беларусь арганізавала варшаўскае Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.Фінансава конкурсу дапамагла Рада міністраў скандынаўскіх краін.
Пераможцы конкурсу сабраліся ў Варшаве 21 лютага.
Замежнікі сустрэліся з беларускімі калегамі, наведалі Еўрарадыё і тэлеканал «Белсат».
У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і аматары з розных краін свету.Па словах кіраўніцы Бюро Юліі Слуцкай, конкурс меў на мэце заахвоціць журналістаў беларускай тэматыкай і прыцягнуць увагу да нашай краіны.
Тут можна пазнаёміцца з усімі працамі, дасланымі на конкурс. Цікава пачытаць, як замежныя журналісты бачылі і ўспрымалі нашы падзеі.
Пераможцам конкурса ў намінацыі «Прафесійная журналістыка» стаў Сэм Найт (Sam Knight) з брытанскага выдання Harper’s. Другое і трэцяе месца занялі, адпаведна, Шон Уокер (Shaun Walker) з брытанскай газеты The Independent і Палёнка Фрэліх са славенскай газеты Delo.
У намінацыі «Грамадзянская журналістыка» перамагла іспанская блогерка Анхела Эспіноса Руіс (Angela Espinosa Ruiz).Прызы таксама здабылі Брэндан МакКол (Brendan McCall) з ЗША і беларус Кірыл Касцян (Kiryl Kascian).
Будзем спадзявацца, што конкурс стане традыцыйным і пашырыць кола сваіх удзельнікаў.





