22 лютага 1862 года не стала Вінцэнта Дмахоўскага, якога называюць «бацькам беларускага пейзажа». Па значнасці для беларускай культуры ён не саступае Марку Шагалу.
Руіны замка на возеры Троцкім.
Руіны замка ў Гальшанах.
Вінцэнт Дмахоўскі.
Лясны пажар.
У свой час Дмахоўскі меў каласальную славу. Яго параўноваўлі з французскім пачынальнікам новай пейзажнай школы Клодам Ларэнам. Дмахоўскі нарадзіўся ў 1807 годзе на Ашмяншчыне, вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма.
Да Дмахоўскага пейзаж выконваў функцыю афармлення, найчасцей проста як заднік карціны. А Дмахоўскі зрабіў пейзаж асобным жанрамі, што важна, гэта былі нашыя пейзажы — ваколіцы Вільні, Нясвіж… Бывалі і нечаканыя карціны — лясныя пажары, напрыклад.
Тады модна было маляваць краявіды Італіі, а Дмахоўскі маляваў родныя мясціны, што дало развіццё патрыятычнай жывапіснай плыні.
На жаль,
у Беларусі няма ніводнай карціны Дмахоўскага,некалькі з ягоных пейзажаў захаваліся ў Вільні. Многія карціны былі проста страчаныя — лёс Дмахоўскага быў няпросты. Падчас навучання Дмахоўскі быў сябрам таемных студэнцкіх таварыстваў, праз што трапіў у расійскае войска. Яму было 24 гады, калі адбылося паўстанне 1831 года. Ён тады быў паручнікам у войску, але ўзяў найактыўнейшы ўдзел у паўстанні.
Зразумела, пасля яму давялося з’ехаць у Парыж, пасля ў Італію. Вярнуўся Дмахоўскі дахаты толькі пасля амністыі





