Станцыя Ратамка. Сумныя з нашага боку заўсягды прыходзяць навіны. Вось і зноў: у нядзелю 29 студзеня было вяселле. Аж як паўпіваліся дзецюкі, дык пабілі свата і яшчэ шмат каго, а таксама пакалацілі ўсё на стале: талеркі, міскі, шклянкі і г.д. Тады прывезлі з Заслаўя двух стражнікаў, каторыя найбольшага буяна, Доўнара, звязалі і пагналі ў Заслаўе.

«НН». № 7. 1912.

Завяршыўся шосты па ліку нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі». Сенсацыяй сталася ўзнагароджанне кнігі «Беларускія народныя крыжы» Міхася Раманюка. Гэтая кніга атрымала адразу тры дыпломы — бронзавую статуэтку «За найлепшае ўвасабленне беларускай тэматыкі» — ад беларускай асацыяцыі кнігавыдаўцоў — і дзве ўзнагароды «За найлепшае выданне года» і «За найлепшы фотаальбом» — ад дзяржавы.

«НН». № 7. 2002.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?