Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена намесніку камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальніку авіяцыі Ігару Голубу, начальніку Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Віктару Лісоўскаму, намесніку старшыні КДБ Леаніду Дзядкову, начальніку ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Ігару Бусько і начальніку ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Уладзіміру Калачу.

Начальніку УУС Гродзенскага аблвыканкама Валянціну Міхневічу прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандру Шамко прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?