Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Здароўе у XXI стагоддзе» і дабрачынны аукцыён сустрэчаў «Мае сэнс» абвяшчаюць набор сродкаў для выратавання шасцігадовага мінчаніна Арцёма Шваноўскага.

Будучы на пачатку свайго жыццёвага шляху і ўжо прайшоўшы праз некалькі аперацый,

Арцёмка стараецца мужна пераадолець свае страшныя хваробы: ДЦП, ЗПР, сутаржны сіндром і касавокасць.
Нягледзячы на тое, што хлопчыку пакуль цяжка даецца мова, да таго ж бачныя парушэнні дробнай маторыкі, ён ужо можа самастойна хадзіць. І гэта сапраўдны цуд!

Мама Арцёма ўвесь свій час прысвячае рэабілітацыі сына. Яна з ім наведвае сталічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. Тут Арцём займаецца з ціфлапедагогам, а таксама праходзіць працэдуры воднага масажа.

Арцём шмат перажыў з дня свайго нараджэння, а цяпер над ім навісла яшчэ адна пагроза — частковая атрафія зрокавых нерваў. Яму неабходныя лячэнне і аперацыя, якую ў нас не робяць. У Уфе ў цэнтры хірургіі вока і пластычнай хірургіі хлопчыку могуць захаваць зрок. Шпіталізацыя запланаваная на 24 мая, а да гэтага часу неабходна знайсці сродкі, каб аплаціць лячэнне.

Патрэбны грошы — каля 5000 даляраў (з улікам праезда і пражывання). Для мамы Арцёмкі гэтая сума проста непад’ёмная.

Вы можаце дапамагчы ў зборы сродкаў на лячэнне і аперацыю хлопчыка! Нават самая маленькая дапамога ад вас дазволіць яму не згубіць здольнасць бачыць гэты свет! Выратуем зрок Арцёму Шваноўскаму!

Вы можаце дапамагчы!

Калі вы абанент МТС, адпраўце SMS на нумар 553. Пачніце SMS з лічбаў 505 і праз прабел пазначце любую суму ахвяравання.
З вашага рахунку здымаецца толькі сума ахвяравання!
Зрабіць ахвяраванні можна на сайце opeka.by з дапамогай SMS-банкінга, інэрнэт-банкінга, Easy Pay і WebMoney.

Юрыдычныя асобы могуць пералічыць сродкі згодна з дамовай аб дапамозе, узор таксама на сайце.

Іншыя спосабы: у любым банку, аддзяленні пошты р/р 3015702530014 УНП 600978346. Атрымальнік МДГА «Здароўе у XXI стагоддзе». Прызначэнне плацяжу — лячэнне Арцёма Шваноўскага.

Больш падрабязна на сайце maesens.by і opeka.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна