Вінаградава асудзілі за цацачную акцыю каля Мінгарвыканкаму, якая прайшла тыдзень таму. Актывіста кампаніі "Гавары праўду" абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ці пікетавання, паведамляе Еўрарадыё.

 Павел Вінаградаў, belsat.eu

Павел Вінаградаў, belsat.eu

 Акцыя 10 лютага.

Акцыя 10 лютага.

У судзе Вінаградаў паведаміў, што міліцыянта, які дае паказанні, ён бачыць другі раз у жыцці. Першы раз актывіст бачыў яго ў пастарунку ўчора. Па словах Вінаградава, ён не прымаў удзелу ў цацачнай акцыі.

Павел перад пачаткам суда абвясціў галадоўку.

Тым часам працягваецца суд над Аляксандрам Арцыбашавым, якога затрымалі непасрэдна ў судзе. Яго вінавацяць ва ўчорашняй ШОС-акцыі каля Дома ўрада.

***

Павел Вінаградаў быў затрыманы ўчора вечарам. У 18:30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» на Валадарскага, да якой ён так і не дайшоў. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і некага шукалі. Мабільны грамадскага актывіста быў адключаны з 17:00.

Яго жонка Святлана абтэлефанавала вечарам усе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але паўсюль казалі, што яе мужа нідзе няма.

Яна нават звярнулася ў Цэнтр рэгістрацыі няшчасных выпадкаў. Толькі ў 3:30 раніцы яна, патэлефанаваўшы на Акрэсціна, даведалася, што муж усё ж такі знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

***

10 лютага каля Мінгарвыканама прайшла жаўтаўлівая акцыя «Цацкі мітынгуюць».

На клумбе каля аўтобуснага прыпынку на Плошчы незалежнасці актывісты моладзевага крыла "Гавары праўду!" ("Змена") пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках.
Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення палітвязняў, ШОСа і скардзіліся, што міліцыя адарвала ім вока.

***

Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня на 4 гады турмы. Вызвалены ў верасні, прашэнне аб памілаванні не пісаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?