Як паведамляе ў сваім твітары Андрэй Дзмітрыеў, на знак пратэсту супраць арышту Вінаградаў абвясціў галадоўку. Нагадаем, што актывіста затрымалі ўчора ўвечары. Толькі пасля 3 гадзін ночы жонка высветліла, што Вінаградаў знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Ёсць меркаванне, што нагодай для затрымання актывіста стала ўчорашняя ШОС-акцыя каля Дома ўрада, якую правялі юнакі ініцыятывы "Гавары праўду!".

Вінаградава судзяць за цацачную акцыю каля Мінгарвыканкама, якая прайшла тыдзень таму. Мяккія цацкі з разнастайнымі надпісамі былі выстаўленыя на аўтобусным прыпынку на Плошчы Незалежнасці.

У судзе Вінаградаў паведаміў, што міліцыянта, які дае паказанні, ён бачыць другі раз у жыцці. Першы раз актывіст бачыў яго ў пастарунку ўчора. Па словах Вінаградава, ён не прымаў удзелу ў цацачнай акцыі.

У судзе затрымалі Аляксандра Арцыбашава. Ён прыйшоў, каб перадаць перадачу Вінаградаву. Паводле папярэдніх звестак, Арцыбашава вінавацяць таксама ў цацачнай акцыі, а таксама ў парушэнні правілаў вулічнай акцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?