У суботу, 25 лютага, у мінскім клубе «Re:Public» пройдзе канцэрт літоўскай спявачкі Аліны Арловай.

Аліна выступала ў Мінску год таму, увосень 2011 г. яна гастралявала з поспехам па Расіі і Францыі; а пасля канцэрта ў сталіцы Беларусі зноў з’едзе ў тур па Францыі. Аліна спявае ў асноўным сумныя песні.

Яна нарадзілася ў чэрвені 1988 г. у Вісагінасе. У адным са сваіх інтэрв’ю Аліна зазначыла,

што ейны дзед паходзіў з літоўска-беларускага памежжа і пісаўся беларусам; праўдападобна, што з прыходам Саветаў быў высланы ў Казахстан.

Аліна Арлова спявае па-літоўску, па-расійску, па-англійску: пра люты, які не будзе доўжыцца вечна, пра Месяц, дзе ў сталоўках прадаюцца бясплатныя булачкі, а аленяў не збіваюць машыны; пра прывідаў, якія ляжаць пад ложкамі, а потым крычаць «Гэта мы!»; пра апошняга маманта на гэтай зямлі, які забыўся на сваю мову і няма нікога, хто б нагадаў яму ейнае гучанне.

З перакладамі песень на расійскаю можна азнаёміцца тут:.

Калі нехта возьмецца за пераклады на беларускую, будзе выдатна.

Канцэрт пачнецца а 19-й. Кошт квіткоў — 145 тыс. (танцпляцоўка).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?