Група антыфашыстаў 18 лютага адзначала ў клубе «Партал» дзень нараджэння.
Клуб месціцца на рагу вуліц Савецкай і Будзённага, у старым цэнтры горада.
Туды ўварваліся дынамаўскія «хулзы» з групоўкі «Без мазгоў»
і заявілі, што антыфашысты адсюль не выйдуць. Тыя па тэлефоне выклікалі падмогу і пайшлі на выхад.
Паміж фанатамі і антыфашыстамі завязалася бойка.

Каб спыніць сутычку, міліцыі прыйшлося выклікаць падмогу.

Усяго ў канфлікце бралі ўдзел каля сарака чалавек.

13 чалавек было затрымана, чацвёра засталіся ў ІЧУ да суда.

Берасцейскія фанаты блізкія па поглядах да ультраправых.
У фанацкіх колах яны маюць мянушку «мусары».
За апошні час яны «праславіліся» бойкай з фанатамі «Партызана» ў мінскім метро
(партызаны трымаюцца левых поглядаў).
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?