Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс абвясціў у аўторак, што яму неабходная яшчэ адна аперацыя па выдаленні пухліны. Аб гэтым яму паведамілі кубінскія лекары.

«Пухліна не распаўсюджваецца. Ёсць толькі пухліннае ўтварэнне памерам два сантыметры, але яго трэба выдаліць, для чаго і неабходная аперацыя… Чакаецца, што яна будзе менш складанай, чым папярэдняя», — цытуе Чавэса агенцтва Reuters.

«Не трэба хвалявацца, турбавацца… Я поўны сіл і гатовы да новай бітвы», — падкрэсліў прэзідэнт Венесуэлы.

Па словах Чавэса, якія прыводзіць РІА «Навіны»,

у мінулую суботу ён лётаў на Кубу для правядзення абследавання, у ходзе якога і быў выяўлены агмень пухліны. Ён размешчаны прыкладна ў тым самым месцы, адкуль летам 2011 года ў ходзе аперацыі ў Гаване Чавесу ўжо выдалілі злаякасную пухліну кішэчніка.

Венесуэльскі лідар прайшоў чатыры курсы хіміятэрапіі на Кубе і ў Каракасе.

Раней з’явілася неафіцыйная інфармацыя аб магчымым пагаршэнні стану лідара Венесуэлы і яго тэрміновым вылеце на Кубу
. Чуткі грунтаваліся на тым факце, што звычайна схільны да частага з’яўлення на тэлеэкранах прэзідэнт з 17 лютага ні разу не паказваўся на публіцы і не браў удзелу ў афіцыйных мерапрыемствах. Першы раз з мінулай пятніцы ён з’явіўся ў жывым тэлеэфіры ў аўторак падчас паездкі ў штат Барынас.
Гэтыя чуткі былі напярэдадні абвергнутыя і міністрам інфармацыі Венесуэлы, які напісаў у сваім Твітары, што гэтая лжывая інфармацыя звязаная з пачаткам «бруднай вайны» супраць Чавэса
напярэдадні прызначаных на кастрычнік выбараў кіраўніка дзяржавы. На гэтых выбарах з цяперашнім прэзідэнтам будзе супернічаць адзіны кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес. Чавес ужо назваў яго «подлай свіннёй» і паабяцаў «сцерці ў парашок».
Хвароба не дабавіла Чавэсу цярпімасці.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?