Магчымасці для прымірэння дзвюх беларускіх пісьменніцкіх арганізацый існуюць. Пра гэта заявіў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.

«Я думаю, магчымасці прымірэння двух саюзаў існуюць. Трэба рабіць крокі насустрач. Творчыя людзі павінны гэта рабіць.
Тым больш калі гэта тычыцца вельмі важных падзей, фактаў, праектаў», — лічыць ён.

Паводле слоў Стружэцкага, цудоўнай магчымасцю для прымірэння з’яўляецца сумеснае святкаванне 130-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

«Не трэба дзяліцца, хто больш левы або правы, трэба разам узяцца за папулярызацыю творчасці нацыянальных песняроў»,
 — падкрэсліў ён.

Цяпер у краіне існуюць два пісьменніцкія саюзы — лаяльны ўладам Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ) і альтэрнатыўны Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?