20 лютага раённым аддзелам упраўлення Следчага камітэта распачата справа па пунктах 1 і 15 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства дзвюх і больш асоб, учыненае ў групе).

Раніцай 19 студзеня ў вёсцы Суцін адбыўся пажар у доме 87-гадовага мясцовага жыхара.

На папялішчы аказаліся трупы гаспадара і яго 57-гадовай сужыцелькі.
Супрацоўнікамі міліцыі Мінскай вобласці ўстаноўлена, што ноччу двое непрацуючых ураджэнцаў вёскі Прыбор Гомельскага раёна, без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў, наўмысна ўчынілі забойства пенсіянераў і, каб скрыць злачынства, падпалілі дом.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?