Згодна са шматвяковай традыцыяй Вялікі пост у каталікоў пачынаецца з так званай Папяльцовай серады. Попел — гэта сімвал пакаяння і марнасці людскага быцця.

Папялец атрымаў такую ​​назву таму, што ў гэты дзень прынята хадзіць на імшу, падчас якой святар на лоб вернікам наносіць знак крыжа асвячоным попелам.
Падчас абраду ўскладання попелу святар прамаўляе біблійную фразу «Бо порах ты, і ў порах вернешся».
Вялікі пост у каталікоў доўжыцца 40 дзён.
Падчас яго вернікі закліканы больш часу надаваць малітве, чытанню Святога Пісання, справам міласэрнасці, часцей наведваць богаслужбы і прыступаць да тайніц. Прынята ўстрымлівацца ад забаўляльных мерапрыемстваў, шкодных звычак і іншых свецкіх задавальненняў.
Што тычыцца абмежаванняў у ежы, то лацінскі абрад не ўскладае цяжкага цяжару на плечы вернікаў.
Каталікі з 14 гадоў абавязаны ўстрымлівацца ад мясных страваў у пятніцы, а
з моманту дасягнення паўналецця і да 60 гадоў жыцця павінны выконваць строгі пост ў Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу.
Строгі пост заключаецца ва ўстрыманні ад мяса і ў абмежаванні колькасці ўжытай ежы: адзін раз у дзень вернік можа есці досыць, а два — патроху.
Штонядзелю вернікі павінны ўдзельнічаць у імшы.
Усё гэта неабходна для падрыхтоўкі да святкавання Вялікадня — Уваскрэсення Хрыстовага.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?