10 лютага на плошчы Незалежнасці пратэставалі цацкі. Суддзя: ніззя!
Вінаградаў у судзе, фота Андрэя Дзмітрыева.
Вінаградаў у судзе, фота Андрэя Дзмітрыева.
Маскоўскі суд Мінска асудзіў Паўла Вінаградава на 10 сутак арышту.Вінаградава асудзілі за цацачную акцыю каля Мінгарвыканкаму, якая прайшла тыдзень таму.
І затрыманне, і прысуд можна назваць цынічнымі.Палітычны хэпенінг нікому не перашкодзіў. Фактычна, суддзя пакарала чалавека проста за тое, што ён выказаў сваё стаўленне да ўладаў і сітуацыі ў краіне.
Жонка не магла знайсці Паўла Вінаградава ад 19-й вечара да 3.30 раніцы.
Вось што напісала жонка Паўла, Святлана, у сябе ў фэйсбуку:
«… За гэты
Нагадаем, што Вінаградава ніхто не бачыў ад
У 18:30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» на Валадарскага, да якой ён так і не дайшоў. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.
Святлана Вінаградава абтэлефанавала вечарам усе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але паўсюль казалі, што яе мужа нідзе няма. Яна нават звярнулася ў Цэнтр рэгістрацыі няшчасных выпадкаў.
Вінаградаў з'яўляецца актывістам грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", моладзевае крыло якой ("Змена") зладзіла цягам апошніх дней тры яркія акцыі ў Мінску.
10 лютага прайшла жартаўлівая акцыя «Цацкі мітынгуюць» 10 лютага на плошчы Незалежнасці, 17 лютага хлопцы раздавалі «хрэн вам ад прэзідэнта» на Камароўцы, у аўторак прайшла чарговая акцыя ля Дома ўрада.
Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Ён быў асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня на 4 гады турмы. Вызвалілі яго ў верасні, хоць прашэнне аб памілаванні ён не пісаў.





