Шаноўная рэдакцыя!

Вялікі дзякуй за публікацыю матэрыялаў з нагоды майго юбілею.

Але перад тым, як падзякаваць усім, хто адгукнуўся на гэтую падзею, хачу дапоўніць артыкул майго калегі Эдварда Зайкоўскага некалькімі штрыхамі са свайго жыцця.

За маімі плячыма не толькі тры раскапаныя помнікі: Віцебск, Слуцк і Капыль (не лічачы больш дробных), але яшчэ трое дзяцей: Алеся, Багуслаў і Каміла. І трое ўнукаў, дасць Бог, спадзяванка маіх нязбыўных мар: Антон, Цімафей і Віктар.

А цяпер

дазвольце шчыра падзякаваць тым, хто адгукнуўся, даслаў сваі віншаванні і ўспаміны. Асабліва студэнтам, якія атрымалі ў мяне на іспытах па археалогіі не вельмі высокія адзнакі і, нягледзячы на гэта, адазваліся добрым словам.
Асабістую падзяку выказваю сваім калегам-археолагам Генадзю Семенчуку, Ігару Марзалюку i Алесю Краўцэвiчу за пранікнённыя словы ў мой адрас. І, калі б была мажлівасць сказаць тост, я сказаў бы яго радкамі з апавядання Джэка Лондана: «За тех, кто в пути! А королевской полиции — посрамление!»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?