У Мінску зносяць драўляныя хаткі гістарычнага раёна Серабранка — месца непадалёку ад цэнтральнага вакзала паміж чыгункай і Свіслаччу. На гістарычнай мапе бачна, што калісьці тут размяшчалася аднайменная карчма і прынамсі два засценкі.
Горад рос, Ігуменскі тракт стаў вуліцай Маякоўскага, а дамы стаялі некранутымі. Цяпер іх зносяць.
Што з’явіцца ўзамен? Квартал «Чэрвеньскі парк», які мае будаваць кампанія «Лада ОМС — Інжынірынг» экс-дэпутата лукашэнкаўскай палаты Аляксея Ваганава.
Некаторыя хаты ўжо знесеныя.
А гэтыя чакаюць зносу.
Рэндэры праекта "Чэрвеньскі парк".
Від з боку вуліцу Палявой.
Старая мапа.





