21 лютага трое актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» правялі на плошчы Незалежнасці ў Мінску чарговую пратэстную акцыю. Маладыя людзі ў масках сталі каля помніка Леніну ля Дома Урада і расшплілі свае паліто. На грудзях у кожнага з дапамогай афарбаванай у чорны колер малярнай стужкі было выкладзена па адной літары: «Ш», «О», «С».

Міліцыя не паспела зрэагаваць на гэтую — працягласцю хвіліны тры — акцыю. Пад смяшкі выпадковых сведкаў маладыя людзі спусціліся ў метро…

***

Нагадаем, што 10 лютага актывісты «Змены» зладзілі ля Мінгарвыканкама акцыю Цацкі мітынгуюць.

На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках. Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення

палітвязняў, ШОСа і скардзіліся, што міліцыя адарвала ім вока.

А 17 лютага ля Камароўскага рынка моладзь у масках Лукашэнкі раздавала хрэн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?