Афіцыйны прадстаўнік кампаніі Mercedes-Benz у Беларусі Аўтамабільны дом «Энергія ГмбХ» распачаў акцыю «Беларуская серыя». І хоць у слогане выкарыстоўваецца знаёмае нам «Купляйце беларускае!», на сайце арганізатараў акцыі падкрэсліваецца, што беларускімі ў дадзеным выпадку будуць «надзвычай нізкі для Мерседэса кошт, па якім аўто будуць прадаваць у Беларусі», і «маленькая налепка «Беларуская серыя» на багажніку».

Па «беларускіх цэнах» кампанія прапануе аўтамабілі Е, С і GLK-класаў.

Нагадаем, што выкарыстанне беларускай мове ў сваёй дзейнасці ад мінулага года практыкуе аўтацэнтр «Атлант-М Баравая» Ford. Летась аўтацэнтр ініцыяваў правядзенне ў сценах кампаніі Дзён беларускай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?