Чым гучней абяцанні, тым большая верагоднасць, што яны не будуць выкананыя. Менавіта так даводзіцца ўспрымаць інвестыцыйныя дамовы, якія год за годам заключаюць мінскія ўлады.
Шматмільярдныя кантракты ў рэшце рэшт аказваюцца пустышкамі.А дзяржава пачынае пошук чарговага інвестара, каб праз год ці два развесці рукі ў бакі — дзелавы партнёр зноў «кінуў». «Наша Ніва» ўзгадала самыя амбітныя праекты гарадскіх уладаў, якія на выхадзе скончыліся гучным пшыкам.
"Мінск-Сіці"
Дыснэйлэнд
Стадыён "Трактар" Уладзіміра Раманава
"Ітэра-Тауэрз"
"Маяк Мінска"
1.
Праект пабудовы гіганцкага
У першых паведамленнях пра«Мінск-Сіці» ў 2007 годзе мільгала лічба "$30 мільярдаў", а праз пару гадоў называліся ўжо $5 мільярдаў.
Інвестар —
2. Беларускі Дыснэйлэнд
Гісторыя гэтага праекту яшчэ больш маркотная. Як ні шукалі,
ахвотных укласці $917 мільёнаў у парк забавак пад Лагойскам так і не знайшлося.Парк дыназаўраў, замак Снежнай каралевы і гоначная траса прыгожа выглядалі толькі на паперы.
Ідэю мінчукоў перахапіў старшыня Віцебскага аблывыканкама Аляксандр Косінец, які вырашыў будаваць вялізны парк каля абласнога цэнтра. Але і гэты праект не зацікавіў ніводнага інвестара.
3. Спартыўная імперыя Уладзіміра Раманава
Літоўскі банкір Уладзімір Раманаў наабяцаў залатыя горы яшчэ папярэдняму старшыню Мінскага гарвыканкама Міхаілу Паўлаву. Згодна з агучанымі планамі,
да канца 2011 года на месцы стадыёна «Трактар» мусіла паўстацьЛітовец спачатку збіраўся будаваць меншы па змяшчальнасці стадыён, але на словах пагадзіўся з просьбамі мінскіх уладаў. Час ішоў, а працы так і не пачыналіся. У выніку ён не выканаў ні першае, ні другое абяцанне. Сёлета Раманаў канчаткова спыніў фінансаванне мінскага футбольнага клуба «Партызан», якім валодаў, і цяпер ніякіх спраў з Беларуссю мець не хоча. А45-тысячная футбольная арэна з гатэлем побач.
4. «Ітэра Тауэрз»
Нафтавая кампанія «Ітэра» застанецца ў памяці мінскіх уладаў не толькі як няўдалы кампаньён па згорнутаму будаўніцтву
Ідэя стварэння дзвюх гіганцкіх круглых вежаў па 50–60 паверхаў трансфармавалася ў будаўніцтваПадчас мінулагодняга дэфіцыту будматэрыялаў будоўля цалкам спынілася на некалькі месяцаў. Цяпер працы над домам патрохі ідуць, але ад тэмпаў продажу кватэраў «Ітэра» далёка не ў захапленні.32-павярховага жылога дома, дагэтуль няскончанае.
Радуюцца толькі жыхары суседніх дамоў, якія ў свой час змагаліся супраць архітэктурнага «ворага». Ваяваць не давялося — інвестар сыходзіць сам.
5. «Маяк Мінска»
Будаўніцтва футурыстычных хмарачосаў з рэндэраў «Маяка Мінска» адклалася на нявызначаны тэрмін. Але нават калі рукі будаўнікоў дойдуць на іх, то ранейшыя планы ніхто рэалізоўваць не будзе. Гэта ў 2008 годзе для таго, каб залагодзіць мінскія ўлады, нікому не вядомы інвестар «Зомекс Інвестмент» абяцаў патраціць $4 мільярды і паставіць каля Нацыянальнай бібліятэкі вежу на 80 паверхаў вышынёй 300 метраў. А побач з ёй на рэндэрах былі намаляваныя восем
Цяпер патэнцыйны праект «усох» да 35 паверхаў, але інвестар не рэалізуе і яго. Адзін за адным здаюцца ў эксплуатацыю толькі дзесяціпавярховыя жылыя дамы з прыгожымі назвамі «Рэмбрандт», «Ван Гог» і «Манэ», але гэта, відавочна, далёка не тое, чаго чакалі мінскія ўлады.
***
Спіс далёка не поўны. Правальваліся і многія іншыя задумы — будаўніцтва жылога комплекса «Сузор’е» на месцы кінастудыі «Беларусьфільм», узвядзенне стадыёна з Нацыянальным выставачным цэнтрам у Шчомысліцы… Выклікаюць падазрэнне, напрыклад, і дзеянні аманцаў, якія задарма атрымалі элітны ўчастак на вуліцы Янкі Купалы, а цяпер адцягваюць будаўнічыя працы месяц за месяцам. А ўлады, прычым не толькі мінскія, але і рэспубліканскія, ненавучаныя горкім вопытам, працягваюць бегчы за любым інвестарам, хай і камічным, які абяцае стварыць на тэрыторыі сталіцы Н’





