Адзін чалавек сказаў пра мяне: «Пры нараджэнні ён атрымаў імя Роліхлахла — той, хто трасе голле, потым ён стаў Нэльсанам Мандэла і скалануў свет». Мне не падабаюцца спробы рабіць з мяне напаўбога. Я хачу, каб мяне ведалі як Мандэлу, чалавека са слабасцямі.

У маёй краіне вы спачатку адпраўляецеся ў турму, а потым становіцеся прэзідэнтам.

Я цвёрда засвоіў, што адвага — гэта не адсутнасць страху, а перамога над ім. Адважны чалавек — гэта не той, хто не адчувае страху, а той, хто з ім змагаецца.

Многія рэчы здаюцца невыканальнымі да таго часу, пакуль іх не зробіш.

Дзіўная прыгажосць афрыканскай музыкі заключаецца ў тым, што яна гучыць радасна, нават калі расказвае табе сумную гісторыю. Ты можаш быць бедны, можаш жыць у доме, пабудаваным з скрынак, ты мог толькі што страціць працу, але музыка заўсёды пакідае надзею.

Не так ужо складана змяніць грамадства — складана змяніць сябе.

Я ўдзячны тым 27 гадам, якія я правёў у турме, таму што гэта дало мне магчымасць засяродзіцца. З таго часу, як я выйшаў на волю, я гэтую магчымасць страціў.

Свабода не можа быць частковай.

У турме я любіў працаваць са смеццем. Часам там трапляліся абрыўкі газет. У турме нам нельга было газет, так што я браў гэтыя абрыўкі, чысціў іх, а вечарам ціха чытаў у камеры. Наўрад ці калі-небудзь я так цаніў прэсу.

Складанасці і нягоды руйнуюць адных людзей, але ствараюць іншых.

Ніхто не нараджаецца з нянавісцю да іншага чалавека з-за колеру скуры, паходжання або рэлігіі. Людзі вучацца ненавідзець, і калі яны могуць навучыцца ненавідзець, трэба імкнуцца вучыць іх кахання, таму што каханне нашмат бліжэй чалавечаму сэрцу.

Мы павінны выкарыстоўваць час мудра і памятаць: справядлівую справу можна пачаць у любую хвіліну.

Гаворачы з чалавекам на той мове, якую ён разумее, ты размаўляеш з яго галавой. Калі ты размаўляеш з чалавекам на яго роднай мове, ты размаўляеш з яго сэрцам.

Ні разу не зваліцца — не самая вялікая заслуга ў жыцці. Галоўнае кожны раз падымацца.

Учора мяне называлі тэрарыстам, а калі я выйшаў з турмы, многія людзі, у тым ліку ворагі, прызналі мяне. Так я звычайна кажу тым, хто расказвае, што людзі, якія змагаюцца за незалежнасць у іх краінах — тэрарысты. Вось што я скажу: хто і каго вінаваціць у тэрарызме, залежыць ад таго, чый бок перамагае.

Нават няўважліваму чалавеку зразумела, што ЗША — гэта пагроза ўсяму свету.

Светлая галава і светлае сэрца заўсёды складаюць грозную камбінацыю. А калі ты дадаеш да гэтага востры язык або аловак, атрымліваецца нешта вельмі грымучае.

Я не магу забыць, але я магу дараваць.

Я люблю рэгулярныя медыцынскія праверкі. Звычайна дактары кажуць мне: «Містэр Мандэла, на гэтым тыдні вы не памрэце!»

Я мяркую, вы паважаеце боль, праз які мне давялося прайсці, так што на гэтым я сканчаю нашу гутарку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?